Працягваюцца рабочыя сустрэчы са спецыялістамі прадпрыемстваў Баранавіцкага рэгіёна ў Год якасці
30 мая ў РУП «Баранавіцкі ЦСМС» у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года якасці, праведзена рабочая-крос-сустрэча спецыялістаў прадпрыемства з прадстаўнікамі ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы».
Разгледжаны актуальныя пытанні па ажыццяўленні дзяржаўнай паверкі і каліброўкі сродкаў вымярэнняў у рамках Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў» (у рэд.Закона Рэспублікі Беларусь ад 11.11.2019 № 254-З), метралагічнай ацэнкі сродкаў вымярэнняў ужывальных па-за сферай заканадаўчай метралогіі ў разрэзе тэхнічных кодэксаў устаноўленай практыкі ТКП 8.007-2023 і ТКП 8.008-2023, аб мэтах і задачах метралагічнага аўдыту.
У рамках сустрэчы ўдзельнікамі былі закрануты пытанні сістэмнага менеджменту і пацвярджэння адпаведнасці аказання паслуг. Актыўна абмяркоўваліся існуючыя пытанні, дзяліліся думкамі, выказвалі прапановы па іх вырашэнні, накіраваныя на далейшае ўдасканаленне якасці аказання паслуг.